Фрэдэрык Чайлд Хэсем (англ.: Frederick Childe Hassam; 17 кастрычніка 1859, Дорчэстэр, Масачусетс — 27 жніўня 1935, Лонг-Айленд, Нью-Ёрк) — амерыканскі мастак-імпрэсіяніст.

Чайлд Хэсем
англ.: Childe Hassam
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1859(1859-10-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1935(1935-08-27)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Frederick Fitch Hassam[d][5]
Маці Rose Delia Hathorne[d][5]
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр
Жанр пейзаж[7] і гарадскі пейзаж[d][7]
Вучоба
Мастацкі кірунак імпрэсіянізм[7]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1877 годзе кінуў школу, першы час працаваў ксілографам, рабіў графічныя ілюстрацыі для такіх часопісаў, як The Century Magazine, Harper’s Weekly і Scribner’s Monthly. У 1878 годзе пачаў наведваць вячэрнія курсы пры Бостанскім мастацкім клубе і інстытуце Лоўэла. У гэты перыяд напісаў свае першыя пейзажы ў натуралістычным стылі: у асноўным гэта віды Бостана і яго ваколіц. У 1882 годзе адбылася першая персанальная выстава Гасама, на якой ён упершыню прадаваў свае палотны.

Улетку 1883 года ўпершыню выехаў у Еўропу, наведаў Італію, Францыю, Галандыю, Англію і Іспанію; вялікі ўплыў на яго аказалі акварэлі У. Цёрнера. У 1884 годзе, пасля вяртання на радзіму, выставіў у Бостане 67 зробленых ім у Еўропе акварэляў. У тым жа годзе ажаніўся з Катлін Мод Доўн (1862—1946).

У 1886 годзе наведаў выставу французскіх мастакоў-імпрэсіяністаў і ў тым жа годзе з’ехаў у Парыж, дзе пражыў тры гады; вучыўся ў акадэміі Жуліяна. У гэты час крыніцай яго даходаў з’яўляліся ілюстраванне кніг, якія выдаваліся ў Бостане, а таксама продаж карцін на амерыканскіх аўкцыёнах. У 1887 годзе ўпершыню выстаўляў свае палотны ў Парыжскім Салоне. Браў удзел у Сусветнай выставе 1889 года, на якой заваяваў бронзавы медаль. У тым жа годзе з’ехаў у Нью-Ёрк. У 1909 годзе нью-ёркскі Метрапалітэн-музей купіў адну з яго карцін.

У 1897 годзе ўступіў у Амерыканскае таварыства мастакоў і сумесна з Джонам Твахтманам і Джуліянам Уірам стварыў групу Дзесяць амерыканскіх мастакоў (Дзясятка). Становіцца вядучым прадстаўніком амерыканскага імпрэсіянізму.

Зноскі