Чалука
Чалука (англ.: Chaluka) — помнік археалогіі на месцы неалітычнай стаянкі на востраве Умнак (Аляска, ЗША).

Чалука ўяўляе сабою пагорак 61 м у вышыню і 213 м у шырыню на паўднёвым захадзе Умнака на месцы, дзе з перыяда 4000 гадоў таму і да XII ст. бесперапынна існавала алеуцкае паселішча. Помнік быў адкрыты ў 1908 г., аднак упершыню даследаваны экспедыцыяй Смітсанаўскага інстытута толькі ў 1938 г. Знутры пагорка археолагамі выяўлены значны культурны пласт, які ўтрымоўваў рэшткі людзей, жывёл, марскіх ракавін, прылад працы і палявання. Усяго было знойдзена каля 4000 тысяч артэфактаў.
Чалука з’яўляецца сведчаннем старажытнасці алеуцкай культуры, выдатнай адаптацыі гэтага народа да мясцовых экалагічных умоў. Непадалёк знаходзіцца паселішча Ніколькі, дзе і ў нашы дні жывуць алеуты.
У 1962 г. Чалука была афіцыйна прызнана важным гістарычным аб’ектам ЗША.
Літаратура Правіць
- Ляпунова Р. Г. Алеуты: Очерки этнической истории — Ленинград: Наука, 1987 ISBN 978-0-9965837-1-8
- Laughlin, W.S. Aleuts: Survivors of the Bering Land Bridge — New York: Holt, Rinehart and Winston, 1980 ISBN 9780030812699