Чан Дай Куанг
Чан Дай Куанг (в’етн.: Trần Đại Quang; 12 кастрычніка 1956 г., камуна Куанг Тыен, акруга Кім Сон, правінцыя Ніньбінь, ДРВ — 21 верасня 2018) — дзясяты прэзідэнт В’етнама (2016—2018), доктар філасофіі ў галіне юрыдычных навук, прафесар. Дэпутат Нацыянальнага Сходу 13-га склікання.
Чан Дай Куанг | |
---|---|
в’етн.: Trần Đại Quang | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | в’етн.: Trần Đại Quang |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1956[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 верасня 2018[2][1] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | нерэлігійнасць[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
Сайт | vpctn.gov.vn |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1956 года ў камуне Куанг Тыен акругі Кім Сон правінцыі Ніньбінь Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам. З ліпеня 1972 года па кастрычнік 1975 года студэнт школы народнай паліцыі і школы замежных моў пры МУС В’етнама. З кастрычніка 1975 года па чэрвень 1987 года супрацоўнік 1 дэпартамента палітычнай абароны, а таксама намеснік начальніка II дэпартамента палітычнай абароны па кадравай службе пры МУС В’етнама.
З чэрвеня 1987 года па чэрвень 1990 года начальнік дэпартамента кадраў і начальнік аддзела грамадзянскай службы II дэпартамента палітычнай абароны пры МУС. З чэрвеня 1990 года па верасень 1996 года — намеснік сакратара парткама і намеснік кіраўніка Дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў В’етнама.
З верасня 1996 года па кастрычнік 2000 года — кіраўнік дэпартамента ўласнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; член дэпартамента па агульнай бяспецы КПВ; член Дэпартамента агульнай бяспекі Пастаяннага камітэта КПВ і сакратар штаба бяспекі партыйнага камітэта ў аддзеле міністэрства грамадскай бяспекі. З кастрычнік 2000 года да красавіка 2006 года намеснік сакратара парткама і намеснік начальніка Упраўлення агульнай бяспекі Міністэрства грамадскай бяспекі; павышаны да генерал-маёра (2003 г.); прысвоена званне дацэнта (2003).
З красавіка 2006 года па студзень 2011 года — член ЦК партыі 10 склікання, член Цэнтральнага Народнага Камітэту па грамадскай бяспекі, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспекі, намеснік міністра грамадскай бяспекі, генерал-лейтэнанты (2007), і прысвоена званне прафесара (2009).
Са студзеня 2011 года па жнівень 2011 года — член Палітбюро, член Пастаяннага Цэнтральнага партыйнага камітэта па грамадскай бяспецы, намеснік міністра грамадскай бяспекі СРВ.
З 2016 года — прэзідэнт В’етнама. Старшыня Савета нацыянальнай абароны і бяспекі В’етнама.
Памёр у 10:05 раніцы 21 верасня 2018 ў Ханоi пасля цяжкай кардыялагічнай хваробы[3][4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Tran Dai Quang // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chủ tịch Trần Đại Quang qua đời ở tuổi 62
- ↑ Памёр прэзідэнт В'етнама Чан Дай Куанг
- ↑ AFP news agency on Twitter(руск.) , Twitter . Праверана 21 верасня 2018.