Чара з вачамі — тэрмін, які апісвае тып посуду ў старажытнагрэчаскім вазапісе, што адметны парамі вачэй, намаляваных на знешняй паверхні. Па форме гэта звычайна кілікі, яны былі асабліва распаўсюджаны ў Афінах і Халкідзе ў другой палове шостага стагоддзя да н.э. Асноўны аб’ём чары з вачамі ляжыць на кароткай прыземістай ножцы; З абодвух бакоў дамінуюць буйныя афарбаваныя пары вачэй пад выгнутымі бровамі. Вочныя яблыкі намаляваныя сілуэтамі, пазней часта запоўненыя белай фарбай або афарбаваныя белым па чорным. Некаторыя вочы «жаночыя», міндалепадобнай формы і без слёзных параток  (польск.). У час выкарыстання ў якасці пітнога посуду, з-за неабходнага нахілу пасудзіны чара з размаляванымі вачыма, ручкамі, падобнымі на вушы і падставай ножкі, што нагадвала рот, была падобная на маску. Многія з ваз таксама мелі дыянісійскія малюнкі[1]. Як лічыцца, вочы неслі апатрапеічную  (руск.) (антысурокавую) функцыю[2][3].

Халкідыйская чорнафігурная чара з вачамі, каля 530 г. да н.э., Мюнхен: Дзяржаўны антычны збор.
Дыяніс на лодцы, якая плыве  сярод дэльфінаў. Атычны чорнафігурны кілік аўтарства Эксекія, каля 530 г. да н.э. Знойдзены ў Вульчы. Чара Дыяніса: Дзяржаўны антычны збор  (руск.), Мюнхен.
Знешні выгляд Чары Дыяніса Кубак

Тыпы правіць

Чары з вачамі ствараліся рознымі мастакамі, пераважна ў чорнафігурным стылі, але пазней таксама ў чырвонафігурнай тэхніцы  (руск.). Ранейшыя вазы-білінгвы ўключаюць узоры чар з вачамі з чорнафігурным унутраным бокам і чырвонафігурным вонкавым. Увядзенне гэтага тыпу і яго спецыфічнага ўпрыгожвання ў атычны вазапіс прыпісваецца Эксекію. Яго чара з вачамі, якая датуецца 540—530 гг. да н.э. і захоўваецца ў Мюнхене, лічыцца шэдэўрам гэтага тыпу. Яна паказвае Дыяніса, які ляжыць у паставе ўдзельніка сімпосія  (руск.) на лодцы. Боская прырода паказана яго атрыбутам, вінаграднай лазой, што расце ад мачты.

Іншымі добра вядомымі прыкладамі чар з вачамі адмеціліся наступныя мастакі або групы:

Асаблівы тып — гэта халкідыйскі стыль чар, для якога існуюць дадатковыя варыянты. Датаванне часта бывае цяжкім, але большасць чар з вачамі былі, верагодна, створаны паміж 540 і 500 гг. да н.э., магчыма, да 480 года да н.э. Акрамя гэтага яны экспартаваліся ў Італію ў вялікіх колькасцях. Большасць ваз такога тыпу былі знойдзены сярод магільных рэчаў у залах этрускіх грабніц.

Зноскі

  1. Friedrich Wilhelm Handorf, in: Klaus Vierneisel, Bert Kaeser (Hrsg.), Kunst der Schale — Kultur des Trinkens, München 1990, p. 419 f.
  2. Alexandre G. Mitchell (2009). Greek Vase-Painting and the Origins of Visual Humour. Cambridge University Press. pp. 3, 38–44.
  3. Andrew J. Clark, Maya Elston, Mary Louise Hart (2002). Understanding Greek Vases: A Guide to Terms, Styles, and Techniques. Getty Publications. p. 90.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: ужыванне параметра authors (link)
  4. а б в г д John Boardman, Schwarzfigurige Vasen aus Athen, Übers. v. Florian Felten, Mainz 1977, ISBN 3-8053-0233-9, p. 118
  5. а б в г John Boardman, Schwarzfigurige Vasen aus Athen, Übers. v. Florian Felten, Mainz 1977, ISBN 3-8053-0233-9, p. 124
  6. John Boardman, Schwarzfigurige Vasen aus Athen, Übers. v. Florian Felten, Mainz 1977, ISBN 3-8053-0233-9, p. 163

Спасылкі правіць