Чарлз Бенет (астрафізік)
Чарлз Леанард Бенет (нар. 16 лістапада 1956) — амерыканскі астрафізік-назіральнік, прафесар фізікі і астраноміі Універсітэта Джонса Хопкінса. Навуковы кіраўнік аднаго з самых паспяховых праектаў НАСА па вывучэнні рэліктавага выпраменьвання — WMAP. Член Нацыянальнай Акадэміі навук ЗША, Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, Амерыканскага фізічнага таварыства, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.
Чарлз Бенет | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 лістапада 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, фізік, прафесар, даследчык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Генры Дрэйпера[d] (2005) прэмія Харві (2006) прэмія Камстока[d] (2009) прэмія Шаа па астраноміі[d] (2010) медаль Ісаака Ньютана[d] (2017) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1978 годзе з адзнакай скончыў Мэрылендскі ўніверсітэт у Каледж-Парку па спецыяльнасці «фізіка» і «астраномія». З 1976 па 1978 гады праходзіў летнюю практыку ў Дэпартаменце геамагнетызму Інстытута Карнегі. У 1984 годзе стаў доктарам філасофіі па фізіцы ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце.
Зноскі
- ↑ http://www.boston.com/news/science/articles/2010/10/04/nobel_prize_given_for_test_tube_baby_research/
- ↑ http://www.nature.com/scientificamerican/journal/v284/n1/index.html
- ↑ https://orcid.org/0000-0001-8839-7206 Праверана 6 студзеня 2019.
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б https://orcid.org/0000-0001-8839-7206 Праверана 11 лютага 2019.