Чартарыйскае перамір’е
Чартарыйскае перамір’е — умова паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, ратыфікаваная 1 верасня 1431 года[1] вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам у Чартарыйску і 2 верасня 1431 года каралём польскім Ягайлам у Луцку[2].
Чартарыйскае перамір’е | |
---|---|
Дата падпісання | 1431 |
Месца падпісання | |
Бакі | Польскае Каралеўства, Вялікае Княства Літоўскае |
Захаваўся арыгінал літоўскага акту Чартарыйскага перамір’я, апублікаваны ў 1907 годзе[3] (у публікацыі 1848 года выкарыстоўвалася яго няпоўная копія)[4].
Крыніцы
правіць- ↑ Полехов, К вопросу о причинах государственного переворота в Великом княжестве Литовском в 1432 г. // Studia historica Europae Orientalis. Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. Вып. 1. — Минск, 2008. С. 37.
- ↑ Полехов 2015, с. 207.
- ↑ Полехов 2015, с. 63.
- ↑ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 137.
Літаратура
правіць- Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века (руск.). — М.: «Индрик», 2015. — 712 с., ил. — ISBN 978-5-91674-366-1.