4-скорасць
У фізіцы, у тым ліку ў спецыяльнай і агульнай тэорыі адноснасці, 4-скорасць (чытаецца чатырох-скорасць) — 4-вектар (вектар у чатырохмернай прасторы-часе), які выконвае ролю адпаведніка звычайнай скорасці (трохмернага вектара).
Падзеі апісваюцца ў часе і прасторы, якія разам утвараюць чатырохмерную прастору-час. Гісторыя аб’екта адлюстроўваецца крывою ў прасторы-часе, так званаю сусветнаю лініяй, якую можна параметрызаваць уласным часам аб’екта. 4-скорасць ёсць скорасць змянення 4-становішча адносна ўласнага часу ўздоўж крывой. Звычайная ж скорасць ёсць скорасць змянення становішча аб’екта ў (трохмернай) прасторы, як гэта бачыць назіральнік з інерцыяльнай сістэмы адліку адносна свайго часу (г. зн. часу, вымеранага ў сістэме назіральніка).
Такім чынам, 4-скорасць ёсць унармаваны накіраваны ў будучыню часападобны датычны вектар да сусветнай лініі, і з’яўляецца контраварыянтным вектарам. Хоць 4-скорасць і з’яўляецца вектарам, вынік складання дзвюх 4-скарасцей не будзе 4-скорасцю: прастора 4-скарасцей не з’яўляецца вектарнаю прастораю.
Абсалютная велічыня 4-скорасці аб’екта заўсёды раўняецца скорасці святла c. Для аб’екта ў стане спакою (адносна сістэмы адліку) яго 4-скорасць накіравана ў напрамку часавай каардынаты.
Скорасць
правіцьШлях аб’екта ў трохмернай прасторы (у інерцыяльнай сістэме адліку) можна апісаць з дапамогай трох каардынатных функцый ад часу :
дзе абазначаюць тры прасторавыя каардынаты аб’екта ў момант часу t.
Кампаненты скорасці (датычнай да крывой) у любым пункце сусветнае лініі вызначаюцца так
Тэорыя адноснасці
правіцьУ Эйнштэйнавай тэорыі адноснасці, шлях перамяшчэння аб’екта адносна нейкай сістэмы адліку вызначаецца чатырма каардынатнымі функцыямі (дзе абазначае часавую каардынату, дамножаную на c), кожная функцыя залежыць ад аднаго параметра , які называецца ўласным часам аб’екта.
Запавольванне часу
правіцьРэлятывісцкае запавольванне часу дае наступныя суадносіны
дзе — Лорэнцаў множнік, вызначаны наступным чынам:
а u — еўклідава норма вектара скорасці :
Азначэнне 4-скорасці
правіць4-скорасць ёсць датычны 4-вектар да сусветнае лініі. 4-скорасць у любым пункце сусветнае лініі вызначаецца так:
дзе — 4-становішча, а — уласны час.
Гэтае азначэнне 4-скорасці, заснаванае на паняцці ўласнага часу аб’екта, нельга пашырыць ні на такія аб’екты, як фатоны, што рухаюцца з скорасцю святла, ні на тахіённыя сусветныя лініі, датычны вектар да якіх часападобны.
Кампаненты 4-скорасці
правіцьСувязь паміж часам t і часаваю каардынатаю задаецца так
Беручы вытворную па ўласнаму часу , знаходзім кампаненту 4-скорасці для μ = 0:
Скарыстаўшы ланцуговае правіла, для 1, 2, 3, маем
дзе ўлічаны суадносіны
Такім чынам, 4-скорасць выглядае так:
У тэрмінах мерак (і сінхранізаваных гадзіннікаў), звязаных з асобным участкам плоскай прасторы-часу, тры прасторападобныя кампаненты 4-скорасці вызначаюць уласную скорасць руху аб’екта , г. зн. скорасць, з якою аб’ект пакрывае адлегласць у сістэме адліку за адзінку ўласнага часу, што прайшла на гадзінніку, які рухаецца разам з аб’ектам.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- Einstein, Albert; translated by Robert W. Lawson (1920). Relativity: The Special and General Theory. New York: Original: Henry Holt, 1920; Reprinted: Prometheus Books, 1995.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - Rindler, Wolfgang (1991). Introduction to Special Relativity (2nd). Oxford: Oxford University Press. ISBN 0-19-853952-5.