Чорная Волга
Чо́рная «Во́лга» (польск.: Czarna wołga) — гарадская легенда, распаўсюджаная пераважна ў 1960—1970-я[1][2][3][4] гады ў Польшчы, РСФСР[5], БССР, УССР і МНР[6]. Паводле легенды, невядомыя на чорнай (паводле іншай легенды чырвонай[5]) Волзе (з белымі абадамі, белымі фіранкамі ці іншымі белымі элементамі) займаліся выкраданнем людзей, асабліва дзяцей. Паводле розных версіяў, кіроўцамі былі святары, манашкі, яўрэі, вампіры, сатаністы ці сам сатана.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/de/GAZ-21_%282nd_series%29_%22Volga%22_%28black_colored%29.jpg/220px-GAZ-21_%282nd_series%29_%22Volga%22_%28black_colored%29.jpg)
Кроў выкрадзеных дзяцей нібыта выкарыстоўвалі для лячэння багатых заходнікаў ці арабаў[7], хворых на лейкемію; сярод іншых варыянтаў было таксама выкарыстанне іхніх унутраных органаў ці выкраданне спецслужбамі.
Пад канец XX стагоддзя легенда ўваскросла, толькі замест «Волгі» сталі згадвацца машыны марак BMW ці Mercedes, часам уяўленыя з рагамі замест бакавых люстэркаў. Кіроўца гэтых аўтамабіляў, паводле легенды, пытаўся мінакоў пра час, а калі яны набліжаліся, забіваў іх; паводле іншае легенды, яны паміралі праз дзень акурат у гэты самы час.
Зноскі
- ↑ Czarna wołga i inne legendy miejskie (польск.). serwisy.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza) (1 чэрвеня 2009).
- ↑ Czarna wołga w hipermarkecie (польск.). wiadomosci.gazeta.pl (Gazeta Wyborcza) (1 чэрвеня 2009).
- ↑ Czarna wołga ma 50 lat (польск.)(недаступная спасылка). dziennik.pl (Dziennik) (1 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2008. Праверана 17 мая 2019.
- ↑ Miejskie legendy (польск.)(недаступная спасылка). wiadomosci.polska.pl (1 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 17 мая 2019.
- ↑ а б http://books.google.co.uk/books?id=H8Kk7bS66jMC&pg=PA326&dq=Black+Volga&hl=en&ei=v8-0TMrjBsPd4Ab0s8CgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=3&ved=0CDUQ6AEwAg#v=onepage&q=Black%20Volga&f=false
- ↑ http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=Volgas&f=false
- ↑ http://books.google.co.uk/books?id=Rwio_KDGmREC&pg=PA191&dq=Black+Volga&hl=en&ei=CdG0TO-vCIb34gbR4eCgDQ&sa=X&oi=book_result&ct=result&resnum=5&ved=0CD4Q6AEwBA#v=onepage&q=arabs&f=false
Літаратура
правіць- Dionizjusz Czubala. Współczesne Legendy Miejskie. — Katowice: Uniwersytet Sląski, 1993. — ISBN 83-226-0504-8.
- Piotr Gajdziński. Imperium plotki. — Warszawa: Prószyński i S-ka, 2000. — С. 197—200.