Чулышман
Чулышман — рака ў Рэспубліцы Алтай (Расія).
Чулышман | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 241 км |
Басейн | 16 800 км² |
Расход вады | 158 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | возера Джулукуль |
• Вышыня | 745 м |
• Каардынаты | 50°25′15″ пн. ш. 89°47′22″ у. д.HGЯO |
Вусце | Целецкае возера |
• Каардынаты | 51°21′50″ пн. ш. 87°45′45″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Цялецкае возера |
Краіна | |
Код у ДВР | 13010100112115100001524 |
![]() ![]() |
|
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/Chulyshman_reka_01.jpg/220px-Chulyshman_reka_01.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/10/%D0%92%D0%B8%D0%B4_%D0%BD%D0%B0_%D0%A7%D1%83%D0%BB%D1%8B%D1%88%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%D1%81_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B0.jpg/220px-%D0%92%D0%B8%D0%B4_%D0%BD%D0%B0_%D0%A7%D1%83%D0%BB%D1%8B%D1%88%D0%BC%D0%B0%D0%BD_%D1%81_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%B1%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B3%D0%B0.jpg)
Выцякае з высакагорнага возера Джулукуль на вышыні 2200 м і ўпадае ў Цялецкае возера, з’яўляецца найбуйнейшым яго прытокам. Даўжыня — 241 км, плошча басейна — 16 800 км². Шырыня ў сярэднім цячэнні — 30—50 м, глыбіня — каля метра. Працякае па маланаселеных мясцінах. На Чулышмане размешчаны вёскі Као і Балыкча. Уздоўж ракі, праз гэтыя вёскі, праходзіць аўтамабільная дарога ад вусця Чулышмана да перавала Кату-Ярык і далей — праз сёлы Балыктуюль і Улаган у Акташ, з выхадам на аўтадарогу М-52 «Чуйскі тракт».
Вада халодная, мутная, з блакітным або зялёным адценнем.
Рака выкарыстоўваецца турыстамі для сплаваў, катэгорыя складанасці V-VI. На рацэ Чулышман, паблізу перавала Кату-Ярык, размяшчаецца некалькі турыстычных баз. У гэтым жа раёне ёсць пешаходны падвесны мост праз Чулышман. Стары мост, пабудаваны ў 1980 годзе, быў знішчаны паводкай вясной 2014 года. Новы мост здадзены ў эксплуатацыю восенню 2015 года[1].