Чыгозэ Удожы

нігерыйскі футбаліст

Чыгозэ Удожы (англ.: Chigozie Udoji; нар. 16 ліпеня 1986, Лагас, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Віхрэн» з Санданскага.

Футбол
Чыгозэ Удожы
21-Ododji-Sikoze.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 1986(1986-07-16)[1][2][3] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Nigeria.svg Нігерыя
Flag of Bulgaria.svg Балгарыя
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Балгарыя Віхрэн
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
Нігерыя Юліус Бергер (Лагас)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Балгарыя Віхрэн (Санданскі) 67 (16)
2007—2009 Балгарыя ЦСКА (Сафія) 55 (10)
2009—2011 Грэцыя Астэрас (Трыпалі) 49 (5)
2011 Румынія Астра (Плаешці) 8 (0)
2012 Румынія Брашоў 6 (0)
2012—2013 Грэцыя Платаніяс 17 (4)
2013 Грэцыя Атрамітас (Афіны) 16 (2)
2013 Грэцыя Арыс (Салонікі) 13 (5)
2014—2015 Беларусь Дынама (Мінск) 46 (17)
2016 Кітай Цындаа Чжунэн 25 (6)
2017 Нарвегія Лілестром 25 (3)
2018 Грэцыя Платаніяс 10 (2)
2018—2021 Рэспубліка Кіпр Эносіс Неон Паралімні 77 (8)
2021—2022 Рэспубліка Кіпр Ахіронас Ліяпетрыу 1 (0)
2022 Англія Уэлінг Юнайтэд 0 (0)
2022— Балгарыя Віхрэн (Санданскі)
Нацыянальная зборная[* 2]
2007 Балгарыя Балгарыя (да 21) 1 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2018

Клубная кар’ераПравіць

У маладым узросце трапіў у балгарскі клуб «Віхрэн» з горада Санданскі. Добрая гульня за гэты клуб прыцягнула ўвагу больш моцнага клуба — сафійскага ЦСКА, куды Удожы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Балгарыі. Усяго правёў у Балгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.

У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады гуляў за «Астэрас». Улетку 2011 года апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры апынуўся не вельмі паспяховым. Улетку 2012 года вярнуўся ў Грэцыю.

У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[4]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазіцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным з лідараў «Дынама», у сезоне 2014 забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач.

У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[5]. У першай палове сезона 2015 нярэдка з’яўляўся на полі, толькі выходзячы на замену, але пазней вярнуў месца ў стартавым складзе. Выдатна правёў канец сезона, у апошніх шасці матчах чэмпіянату забіў 8 галоў, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце 2015.

У студзені 2016 года пакінуў «Дынама» па дамоўленасці бакоў[6]. Неўзабаве стаў іграком клуба «Цындаа Чжунэн» з другога кітайскага дывізіёна[7].

У 2017 годзе вярнуўся ў Еўропу, падпісаўшы кантракт з нарвежскім клубам «Лілестром». У студзені 2018 года перайшоў у грэчаскі «Платаніяс». У ліпені 2018 далучыўся да кіпрскага клуба «Эносіс», які выйшаў у Першы дывізіён. Сезон 2021/22 правёў у другім кіпрскім дывізіёне за «Ахіронас Ліяпетрыу», летам 2022 года далучыўся да англійскага клуба «Уэлінг Юнайтэд», аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Віхрэн», дзе пачынаў дарослую кар’еру.

Міжнародная кар’ераПравіць

Не маючы шанцаў трапіць у зборныя Нігерыі, у 2006 прыняў прапанову атрымаць балгарскае грамадзянства і выступаць за зборную гэтай краіны. Але, згуляў толькі ў адным матчы за моладзевую зборную Балгарыі (у 2007 годзе супраць Грэцыі, дзе забіў два мячы), пасля чаго адмовіўся ад выклікаў у зборную гэтай краіны[8].

ДасягненніПравіць

  •   01  Чэмпіён Балгарыі: 2007/08
  •   Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2008
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
  •   У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2014

Зноскі

СпасылкіПравіць