Чырвонасцяжная вуліца (Брэст)
Вуліца Чырвонасцяжная (гістарычная назва: Пугачоўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы г.Брэста. Узнікла ў 1929 годзе пасля далучэння ў гарадскую мяжу прадмесця Шпановічы. Працягласць — 680 м, ад праспекта Машэрава да вуліцы Шаўчэнкі. У даваенны перыяд мела працяг цераз разбураны ў Вялікую Айчынную вайну Сувораўскі мост за левы бераг ракі Мухавец. Старая 1-павярховая забудова захавалася толькі на паўднёвым участку. У канцы 1970-х-пачатку 1980-х гадоў рэканструяваная. Пажарная частка.
Літаратура
правіць- Брест : Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — 408 с.