Чырвоны мост (Ерэван)
Чырвоны мост (арм.: Կարմիր կամուրջ), таксама вядомы як Стары Разданскі мост, або Мост хаджы Плаві (арм.: Խոջա Փլավի կամուրջ) — рэшткі моста цераз раку Раздан у Ерэване, сталіцы Арменіі. Назву «чырвоны» атрымаў ад вулканічнага туфу, з якога быў узведзены[1].
Чырвоны мост | |
---|---|
Каардынаты: 40°10′18″ пн. ш. 44°30′00″ у. д.HGЯO | |
Афіцыйная назва | арм.: Կարմիր կամուրջ |
Гістарычныя назвы | Стары Разданскі мост, Мост хаджы Плаві |
Вобласць ужывання | пешаходны |
Перасякае | Раздан |
Месца размяшчэння | Ерэван |
Канструкцыя | |
Матэрыял | вулканічны туф |
Агульная даўжыня | 80 |
Шырыня моста | 11 |
Вышыня канструкцыі | 11 м |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 1679 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная даўжыня моста дасягала 80 м, вышыня — 11 м. Мост меў чатыры пралёты: два ў сярэдзіне, два па берагах ракі Раздан[2]. Раней на яго месцы існаваў іншы мост, які з'явіўся ў Сярэднявеччы і меў асабліва важнае значэнне, паколькі па ім ішлі ўсе караваны ў горад. Мост злучаў Ерэванскую крэпасць і Арарацкую даліну. У 1679 годзе стары мост быў разбураны землетрасеннем, яго аднавілі на сродкі гараджаніна хаджы Плаві, чыё імя пасля пэўны час і насіў мост. Чырвоны мост быў перабудаваны ў 1851 годзе і стаў уяўляць сабой двухпралётную канструкцыю, па канцах якой было яшчэ па адным праёме для пропуску паліўнай вады. Аднак пасля будаўніцтва моста Перамогі Чырвоны мост быў закінуты[3].
Галерэя
правіцьЗноскі
правіць- ↑ Yervand Shahaziz, The Old Yerevan (Հին Երևանը), pp. 186-187
- ↑ V. M. Harutyunyan, Caravanserais and bridges of the Medieval Armenia (Միջնադարյան Հայաստանի քարավանատներն ու կամուրջները), pp. 12
- ↑ Цікавыя масты ў Арменіі Архівавана 12 жніўня 2020. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чырвоны мост (Ерэван)
- «Незнакомый Ереван» Марка Григоряна (руск.)
- Пеший тур по Еревану: ущелье реки Раздан Архівавана 11 верасня 2017. (руск.)
- Тадэвос Акапян: Гісторыя Ерэвана (1500-1800 гг.) Выдавецтва Ерэванскага ДУ, 1971, с. 373 (арм.)