Востраў Чырпой (руск.: Чирпой) — найбуйнейшы востраў архіпелага Чорныя Браты. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сахалінскай вобласці Расіі. Плошча — 21 км². Ненаселены.

Чырпой
руск. Чирпой
Астравы Чорныя Браты. Выгляд з космасу
Астравы Чорныя Браты. Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча21 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
46°30′ пн. ш. 150°51′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Чырпой (Расія)
Чырпой
Чырпой
Map

Геаграфія і прырода

правіць

Востраў мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваны трыма вулканічнымі масівамі, якія ствараюць тры канічныя вяршыні. Дзве з іх — актыўныя вулканы Чорнага (691 м) і Сноу (396 м). Вулкан Чорнага вывяргаўся ў 1712 і 1857 гг., а вулкан Сноу — у 1811, 1879, 1960, 1982 гг.

Аддзелены пралівам Сноу (каля 2,7 км) ад суседняга вострава Брат-Чырпоеў.

Сталых вадацёкаў няма. Крыніц пітной вады няма.

Бедная травяністая расліннасць на паўночным захадзе вострава. Фаўна — некалькі відаў птушак, грызуны, лісы, ластаногія.

Гісторыя

правіць

Назва вострава паходзіць з мовы айнаў, якія называлі Чылі-а-лі адзін з відаў мясцовых птушак. У 1770 г. даследаваны рускімі казакамі на чале з сотнікам Чорным, імя якога пазней атрымаў вулкан на востраве. У 1946 г. афіцыйны далучаны да Расійскай федэрацыі.

Спасылкі

правіць