Чычэстэрскі ўніверсітэт

Чычэстэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Chichester) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Чычэстэр.

Чычэстэрскі ўніверсітэт
англ.: University of Chichester
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Chichester
Заснаваны 2005
Размяшчэнне Чычэстэр, Англія
Сайт chi.ac.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Універсітэт размешчаны ў Заходнім Сусексе ў Англіі. Ён стаў універсітэтам у 2005 годзе. Кампусы размешчаны ў горадзе Чычэстэр і суседнім прыбярэжным курорце Богнар-Рэджыс, а таксама кампус для музыкі на востраве Уайт.

Універсітэт мае 14 аддзяленняў са спецыяльнасцямі, уключаючы гуманітарныя навукі, спорт, музычны тэатр і адукацыю. Яго карані цягнуцца ў ХІХ стагоддзе, калі ў 1839 годзе быў створаны Каледж імя біскупа Отэра.

З 2013 года ў абодвух універсітэцкіх кампусах вядуцца буйныя будаўнічыя работы па пашырэнні за кошт фінансавання Нацыянальнай латарэі і іншых сродкаў.

Зноскі

Спасылкі правіць