Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2011

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2011 ― 75-ы чэмпіянат свету па хакеі з шайбай ІІХФ[ru], які праходзіў у Славакіі, у гарадах Браціслава і Кошыцы з 29 красавіка па 15 мая.[1]

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2011
Падрабязнасці чэмпіянату
Краіна правядзення  Славакія
Горад правядзення Браціслава, Кошыцы

Зборная Фінляндыі выйграла залатыя медалі, разграміўшы зборную Швецыі ў фінале з лікам 6:1. Для Фінляндыі гэты медаль стаў другім за ўсю гісторыю правядзення чэмпіянатаў свету па хакеі (першае чэмпіёнства было заваявана ў 1995 годзе[ru], дзе ў фінале таксама была абыграна Швецыя).

Бронзавыя медалі заваявала зборная Чэхіі[ru], якая перамагла каманду Расіі з лікам 7:4.

Упершыню чэмпіянат свету па хакеі праводзіўся ў Славакіі. Аднак у Браціславе праходзілі чэмпіянаты свету 1959[ru] і 1992[ru], якія прымаліся Чэхаславакіяй.

Зноскі

правіць

Спасылкі

правіць