Чэслаў Фаміч Шмігіра

Чэслаў Фаміч Шмігіра (нар. 2 студзеня 1949, в. Смаліха Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Чэслаў Фаміч Шмігіра
Нараджэнне 2 студзеня 1949(1949-01-02) (75 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, вучоны заатэхнік. Працоўную дзейнасць пачаў вучнем слесара Іўеўскага раённага аб’яднання «Сельгастэхніка» Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў ветсанітарам, загадчыкам жывёлагадоўчай фермы саўгаса «Навадворскі» Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Быў загадчыкам фермы саўгаса «Слонімскі», намеснікам старшыні калгаса «Перамога». Займаў пасаду старшыні сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва імя Ф. Э. Дзяржынскага Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці.

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі