Чэхман, чэкман[1] (турэцк.: czekman — доўгі халат) — верхняе адзенне з рукавамі  (укр.) ўсходняга паходжання, якое насілі мужчыны ў XVIII стагоддзі, па кроі падобнае на кунтуш і гэтак жа надзявалася паверх жупана.

Вытворчасць правіць

Часцей за ўсё шылі з сукна або аксаміту, з падшэўкай з той жа тканіны, што і жупан. Да сярэдзіны XVIII стагоддзя каўнер быў стаячым, пазней — доўгім, адкладным[1].

Выкарыстанне правіць

У адрозненне ад кунтуша, чэхман зашпільваўся да шыі, а рукавы апраналіся на рукі, а не адкідваліся. Часам рукавы былі разрэзаныя па знешняму боку да перадплечча[1].

Зноскі

  1. а б в Лазука 2015, с. 163.

Літаратура правіць

  • Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  • Kubalska-Sulkiewicz Krystyna, Bielska-Łach Monika, Manteuffel-Szarota Anna. {{{загаловак}}}. — Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 1996. — ISBN 83-01-11785-0.
  • Sieradzka Anna. Tysiąc lat ubiorów w Polsce. — Warszawa: Wydawnictwo Arkady, 2003. — ISBN 83-213-4257-4.