Шаблон:Выбраны змест/Блюшчык плюшчападобны
![Блюшчык плюшчападобны](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5d/Glechoma_hederacea_Bluszczyk_kurdybanek_001.jpg/120px-Glechoma_hederacea_Bluszczyk_kurdybanek_001.jpg)
Блюшчык плюшчападобны (Glechóma hederácea) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Распаўсюджаны ва ўмераным і міжземнаморскім клімаце Еўразіі, на асобных тэрыторыях у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі з’яўляецца адным з двух відаў роду. Цвіце ў маі-жніўні.
Беларуская назва — скажонае плюшчык, г. зн. «маленькі плюшч» (далей…).