Блю́шчык, Расходнік[3] (Glechoma) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Усяго 10—12 відаў, распаўсюджаных у лясах Еўразійскага кантынента і Паўночнай Амерыкі.

Блюшчык

Блюшчык плюшчападобны
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Glechoma L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500297
NCBI  21766
EOL  61046
GRIN  g:4983
IPNI  20864-1

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя травы з паўзучымі сцёбламі і доўгімі ўкаранёнымі кветаноснымі парасткамі даўжынёй 20—25 см. Лісце супраціўнае, зубчастае, укрытае валаскамі.

Кветкі маленькія, трубчастыя, двухгубыя, ліловыя, па некалькі ў пазухах лісця. Плод — цэнобій з 4-х арэшкаў.

Распаўсюджванне і экалогія правіць

Расце па хмызняковым зарасніках, у лясах, на лугах і як пустазелле каля жылля.

У прыродзе блюшчык мае шырокае распаўсюджванне — Усходняя і Сярэдняя Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя і Малая Азія, Паўночная Амерыка[4], Японія, Кітай, Манголія.

На Беларусі 2 віды роду: Блюшчык плюшчападобны (Glechoma hederacea) і Glechoma hirsuta[5].

Значэнне і ўжыванне правіць

Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Блюшчык змяшчае эфірныя алеі, халін і дубільныя рэчывы; быдлам не ўжываецца. Некаторыя віды ядавітыя.

Свежае лісце блюшчыка выкарыстоўваецца для араматызацыі алкагольных і вырабу танізуючых напояў[6].

Блюшчык здаўна ўжываўся для прафілактыкі атручванняў свінцом у мастацкіх майстэрнях і ў малярнай вытворчасці, для лячэння пры атручванні цяжкімі металамі[7].

Віды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. USDA NRCS
  5. Растения Беларуси
  6. Esther Gallwitz: Kleiner Kräutergarten — Blumen und Kräuter bei den Alten Meistern im Städel, Suhrkamp Taschenbuch Verlag, Frankfurt am Main 1992, ISBN 3-458-33518-8, S. 140
  7. Будра плющевидная — Блюшчык плюшчападобны (расходнiк, горлечнiк) — Glechoma hederaceae Архівавана 27 ліпеня 2008.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 198—199. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі правіць