Шаблон:Выбраны змест/Венера (планета)

Венера
Венера

Венера — другая ўнутраная планета Сонечнай сістэмы з перыядам абароту 224,7 зямных сутак. Названая імем Венеры, багіні кахання з рымскага пантэона. Гэта адзіная з васьмі асноўных планет Сонечнай сістэмы, якая атрымала назву ў гонар жаночага боства.

Венера — трэці паводле яркасці аб’ект на небе Зямлі пасля Сонца і Месяца і дасягае бачнай зорнай велічыні −4,6. Паколькі Венера бліжэйшая да Сонца, чым Зямля, яна ніколі не аддаляецца ад Сонца больш чым на 47,8° (для зямнога назіральніка). Лепш за ўсё яна відаць незадоўга да ўзыходу або праз пэўны час пасля заходу Сонца, што дало падставу называць яе таксама Вячэрняя зорка ці Ранішняя зорка (далей…).