Шаблон:Выбраны змест/Вобласць глыбокага агляду Хабла
![Hubble Deep Field](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/HubbleDeepField.800px.jpg/120px-HubbleDeepField.800px.jpg)
Hubble Deep Field (HDF) — выява вобласці ў сузор'і Вялікай Мядзведзіцы, атрыманая касмічным тэлескопам «Хабл». Бачная вобласць роўная 5,3 квадратным вуглавым мінутам — прыкладна 1⁄28000000 плошчы нябеснай сферы. Выява была сабрана з 342 асобных здымкаў, узятых з Шырокавугольнай планетнай камеры 2 (англ.: Wide Field and Planetary Camera 2 — WFPC2), усталяванай на тэлескопе «Хабл». Пабудова відарысу праводзілася ў перыяд з 18 па 28 снежня 1995 года.
Вобласць з’яўляецца вельмі маленькай, толькі некалькі зорак з Млечнага Шляху ляжаць у яе межах; такім чынам, амаль усе 3000 аб’ектаў на відарысе — галактыкі (далей…).