Шаблон:Выбраны змест/Георг Фрыдрых Гендэль
![Георг Фрыдрых Гендэль](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/George_Frideric_Handel_by_Balthasar_Denner.jpg/120px-George_Frideric_Handel_by_Balthasar_Denner.jpg)
Георг Фрыдрых Гендэль (1685—1759) — нямецкі кампазітар эпохі барока, вядомы сваімі операмі, араторыямі і канцэртамі. Ён нарадзіўся ў Германіі ў адзін год з Іаганам Себасцьянам Бахам і Даменіка Скарлаці. Атрымаўшы музычную адукацыю і досвед у Італіі, ён затым перасяліўся ў Лондан, а пасля стаў англійскім падданым.
За сваё жыццё Гендэль напісаў каля 40 опер («Юлій Цэзар», «Рынальда» і г. д.), 32 араторыі, мноства царкоўных харалаў, арганных канцэртаў, камернай вакальнай і інструментальнай музыкі, а таксама шэраг твораў «папулярнага» характару. У лік яго найбольш знакамітых твораў уваходзяць «Месія», «Музыка на вадзе» і «Музыка для каралеўскага феерверка» (далей…).