Шаблон:Выбраны змест/Джэймс Паркінсон
![Апісанне хваробы Паркінсона](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/05/Parkinson%2C_An_Essay_on_the_Shaking_Palsy_%28first_page%29.png/120px-Parkinson%2C_An_Essay_on_the_Shaking_Palsy_%28first_page%29.png)
Джэймс Паркінсон (1755—1824) — англійскі ўрач-хірург, аптэкар, геолаг, палеантолаг і палітычны актывіст. Найбольш вядомы дзякуючы сваёй працы 1817 года «Эсэ аб дрыжальным паралічы» (англ.: An Essay on the Shaking Palsy), у якой ён упершыню ў гісторыі апісаў ідыяпатычны дрыжальны параліч — захворванне, якое пазней было перайменавана Жанам Мартэнам Шарко ў хваробу Паркінсона. Джэймс Паркінсон таксама з’яўляецца адным з 13 заснавальнікаў Геалагічнага Таварыства Лондана — найстарэйшага геалагічнага таварыства ў свеце.