Шаблон:Выбраны змест/Другая кангалезская вайна
![Паўстанцы ў Гбадалітэ, 2000 г.](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Gbadolite.jpg/150px-Gbadolite.jpg)
Другая кангалезская вайна, таксама вядомая як Вялікая афрыканская вайна (1998—2003) — узброены канфлікт на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, у якім удзельнічалі шматлікія ўзброеныя групы з дзесяці краін.
Вайна пачыналася як грамадзянская, праз супрацьстаянне народаў хуту і тутсі, але затым у ёй прынялі ўдзел іншыя дзяржавы Афрыкі, што было выклікана барацьбой краін кантыненту за рэсурсы ДР Конга. Фактычным працягам падзей стаў канфлікт у Ківу. У выніку баявых дзеянняў і іх наступстваў загінула ад 3,4 да 6 млн чалавек, у асноўным ад хвароб і голаду, што робіць гэтую вайну адной з самых кровапралітных у гісторыі і самым смяротным канфліктам з часоў Другой сусветнай вайны (далей…).