Шаблон:Выбраны змест/Жамойць
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/89/POL_wojew%C3%B3dztwo_%C5%BCmudzkie_IRP_COA.svg/120px-POL_wojew%C3%B3dztwo_%C5%BCmudzkie_IRP_COA.svg.png)
Жамойць — гістарычная вобласць і этнаграфічны рэгіён сучаснай Літвы, размешчаны на паўночным захадзе краіны паміж нізоўямі ракі Нёман і вярхоўямі рэк Дубіса і Вента. Жамойць мае доўгую пісьмовую гісторыю і самабытныя культурныя традыцыі, адлюстраваныя паміж іншага ў існаванні жамойцкага дыялекту (мовы).
На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца Жамайцкае ўзвышша: узгорыста-марэнны рэльеф; хваёвыя і змешаныя лясы, лугі, пашы, ралля; шмат маленькіх азёр і рэчак. У цяперашні час самым вялікім горадам этнаграфічнага рэгіёна з'яўляецца Шаўляй, а гістарычнай сталіцай — горад Цяльшэй. (далей…)