Шаблон:Выбраны змест/Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак (Гродна)
![Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_2015._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96.jpg/150px-%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0_2015._%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB_%D0%94%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%88%D1%87%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B2%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9%D1%88%D0%B0%D0%B9_%D0%94%D0%B7%D0%B5%D0%B2%D1%8B_%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%96.jpg)
Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры ранняга барока з элементамі готыкі і рэнесансу, пабудаваны ў 1634—1642 гадах у Гродне на вуліцы вуліцы Язерскай (цяпер Карла Маркса), забудова якой на той час была драўлянай.
Ансамбль з'яўляецца адной з дамінант горада, размешчаны ў гістарычным цэнтры Гродна. Ён уключае касцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. У архітэктурных дэталях відаць прыкметнае адхіленне ад класічных барочных форм. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэлей пілястраў карынфскага ордара, у дэкаратыўным аздабленні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брам, якія толькі аддалена нагадваюць формы заходнееўрапейскай архітэктуры. У іх невядомы беларускі майстар праявіў самабытнае выяўленчае дараванне (далей…).