Шаблон:Выбраны змест/Кніганошы

Кніганошы на фотаздымку канца XIX ст.
Кніганошы на фотаздымку канца XIX ст.

Кніганошы (літ.: knygnešiai) у Літве — феномен літоўскай гісторыі XIX ст., людзі, якія ў час абмежаванняў літоўскага друку ў Расійскай імперыі (1864—1904), нелегальна прывозілі і распаўсюджвалі забароненыя законам лацінкавыя кнігі на літоўскай мове.

Рух кніганошаў быў важнай часткай барацьбы за захаванне ўласнай самабытнасці і складовай часткай літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стст. Ініцыятарам і пачатковым арганізатарам нелегальнага літоўскага лацінкавага друку і кніганоства было літоўскае каталіцкае духавенства (далей…).