Шаблон:Выбраны змест/Лабарыя лёгачная
![Лабарыя лёгачная](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/Lobaria_pulmonaria_010108c.jpg/150px-Lobaria_pulmonaria_010108c.jpg)
Лабарыя лёгачная (Lobaria pulmonaria) — від ліставатых лішайнікаў сямейства лабарыевых.
Лабарыя лёгачная расце ў лісцевых і хвойных лясах і, як і многія іншыя лішайнікі, з’яўляецца індыкатарам узросту лесу, таму што на маладых і здаровых дрэвах яна прыжываецца дрэнна, а на старых і хворых утварае доўгія «бароды». Раней дастаткова шырока выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне, але ў сучаснай медыцыне важнага значэння не мае, а выкарыстоўваецца толькі ў харчовай і парфумерных галінах прамысловасці (далей…).