Шаблон:Выбраны змест/Сабор Святога Віта
![Сабор Святога Віта](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Veitsdom_S%C3%BCdturm.jpg/120px-Veitsdom_S%C3%BCdturm.jpg)
Сабор Святога Віта — гатычны каталіцкі сабор у Пражскім Градзе, кафедра архібіскупа Пражскага.
Сабор лічыцца адной з жамчужын еўрапейскай готыкі, як па тэхнічных характарыстыках, так і па мастацкаму ўзроўню, з’яўляецца мастацкай і нацыянальна-гістарычнай святыняй Чэхіі. Сабор Святога Віта істотна паўплываў на развіццё позняга гатычнага стылю, уласцівага для Цэнтральнай Еўропы. Мясцовыя гатычныя стылі Славеніі, паўночнай Харватыі, Аўстрыі, Чэхіі, Польшчы і паўднёвай Германіі маюць на сабе відавочны ўплыў праекта Петэра Парлера (далей…).