Шаблон:Выбраны змест/Цягліцы шыі чалавека

Цягліцы шыі
Цягліцы шыі

Цягліцы шыі чалавека (musculi colli, mm. colli) з’яўляюцца часткай яго цягліцавай сістэмы. Яны аб’яднаны ў спіс у адпаведнасці з міжнародным стандартам Terminologia Anatomica, які быў распрацаваны Федэратыўным камітэтам па анатамічнай тэрміналогіі і Міжнароднай федэрацыяй асацыяцыі анатамаў і распаўсюджаны ў 1998 годзе. Падзяляюцца на ўласныя цягліцы шыі, надпад’языковыя, падпад’языковыя і падпатылiцавыя. Сярод іх адрозніваюцца вытворныя шчэлепных дуг і аўтахтонныя цягліцы шыі.

далей…