Шаен (прыток Місуры)
Шаен (англ.: Cheyenne River) — рака ў амерыканскіх штатах Паўднёвая Дакота і Ваёмінг, правы прыток Місуры. Даўжыня — каля 475 км, плошча басейна — 62 800 км². Бярэ пачатак на ўсходзе штата Ваёмінг, у акрузе Канверс ад зліцця рэк Антэлоп і Драй-Форк. Цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунках, агінаючы паўднёвы ўскраек горнага масіва Блэк-Хілс.
Шаен | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 62 800 км² |
Вадацёк | |
Выток | Dry Fork Cheyenne River[d] і Antelope Creek[d] |
• Каардынаты | 43°25′34″ пн. ш. 105°03′32″ з. д.HGЯO |
Вусце | Місуры[1] |
• Каардынаты | 44°46′15″ пн. ш. 100°43′04″ з. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Місуры → Місісіпі → Мексіканскі заліў |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рака працякае па паўночна-заходняй мяжы нацыянальнага парку Бэдлендс і індзейскай рэзервацыі Пайн-Рыдж.