Блэк-Хілс
Блэк-Хілс (англ.: Black Hills) — ізаляваны горны масіў на Вялікіх раўнінах у ЗША. Месціцца на тэрыторыях штатаў Паўднёвая Дакота і Ваёмінг. Найвышэйшы пункт — пік Блэк-Элк (2207 м над узроўнем акіяну). Агульная плошча — 13 000 км².
Блэк-Хілс | |
---|---|
англ. Black Hills | |
Краіна | |
Перыяд утварэння | дакембрый |
Плошча | 13 000 км² |
Найвышэйшая вяршыня | Блэк-Элк |
Вышыня | 2207 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геалогія
правіцьМасіў Блэк-Хілс сфарміраваўся ў выніку вулканічных вывяржэнняў, што пачаліся ў дакембрыйскі перыяд і адбываліся на працягу палеазоя, мезазоя і кайназоя. Большасць скал складзены з гранітаў. Выхады найбольш старажытных парод характэрны для поўдня. На захадзе вылучаецца разлом. Вядомы 2 пячоры, утвораныя ў выніку ўздзеяння кіслотных вод. Карысныя выкапні — золата, пясчанік, прыродны газ.
Прырода
правіцьДзякуючы наяўнасці ўзвышэнняў, якія затрымліваюць вільготныя вятры, Блэк-Хілс атрымоўвае болей ападкаў, чым іншыя месцы Вялікіх раўнін. На схілах растуць хваёвыя лясы. Найбольш распаўсюджаныя дрэвы — хвоі і елкі. Тыповая фаўна: амерыканскі бізон, алені, барыбал, пума, горныя казлы і інш.
Гісторыя
правіцьУ непасрэднай блізкасці ад Блэк-Хілс знойдзены стаянкі найстаражытнейшай у Новым Свеце археалагічнай культуры Кловіс.
Народы сіў і шаены здаўна лічылі масіў свяшчэнным месцам. Пячора Вятроў з’яўлялася галоўным месцам для арганізацыі іх рэлігійных рытуалаў. Аднак у 1861 г. у ЗША сфарміравалася камерцыйнае таварыства па здабычы золата на тэрыторыі Блэк-Хілс. Яго чальцы запатрабавалі ад Кангрэса анексіі тэрыторыі і абароны здабытчыкаў ад індзейцаў. Гэта прывяло да працяглага канфлікта паміж ЗША і мясцовымі народамі. Ён доўжыўся да канца XIX ст. Толькі ў другой палове XX ст. лакота і шаены зноў атрымалі права выпраўляць свае рытуалы.
У нашы дні большая частка Блэк-Хілс знаходзіцца пад аховай. Гэта адзін з галоўных рэгіёнаў развіцця экалагічнага турызму на Сярэднім Захадзе.
Ахова
правіцьУ 1897 г. быў створаны запаведнік Нацыянальны лес Блэк-Хілс, які ў нашы дні ахоплівае 5 071 км². Паўднёвая частка масіва ўваходзіць у склад нацыянальнага парка Кастар (створаны ў 1912 г. уладамі штата Паўднёвая Дакота).