Міхалёўскі сельсавет (Віцебскі раён)
Міхалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Міхалі.
Міхалёўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Віцебскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Міхалі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Шалыгінскі сельсавет у складзе Лосвідскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Шалыгі. З 29 кастрычніка 1924 года ў складзе Кузняцоўскага раёна, адначасова цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Міхалі, сельсавет перайменаваны ў Міхалёўскі. З 26 сакавіка 1927 года ў складзе Віцебскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. 15 лютага 1931 года сельсавет уключаны ў гарадскую рысу Віцебска. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе адноўленага Віцебскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Заронаўскага сельсавета[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.