Лосвідскі раён
шаблон праекта Вікімедыя
Лосвідскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924 г.
Утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — станцыя Лосвіда. 20 жніўня 1924 г. падзелены на 10 сельсаветаў: Бараўлянскі, Віцебскі, Доўжынскі, Дражнаўскі, Заронаўскі, Лятчанскі (Велікалятчанскі), Мікалаеўскі, Старасельскі, Шалыгінскі, Шніцінскі. 29 кастрычніка 1924 г. перайменаваны ў Кузняцоўскі раён. Цэнтр раёна перанесены ў Віцебск.
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. ISBN 985-11-0041-2.