Шальмоўскі тэатр ДыГрыза
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — беларуская тэатральная трупа з цэнтральнай пляцоўкай ў Мінску.
Займалася рэканструкцыяй сярэдневечнае карнавальнае культуры Беларусі (вандроўны тэатар-цырк дашэкспіраўскай эпохі) і прамоцыяй Беларускай архаічнай культуры ў Еўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005—2016 гадах. Галоўны Рэжысёр Аляксей «Бекар» Бурносенка (Мінск). Акрамя шоу-бізнэса, арганізацыя існавала таксама ў якасці адукацыйнай НДА (Не-Дзяржаўнае Арганізацыі, альбо NGO). У гэтым кшталце займалася культурніцкай і артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа была заснавальнікам руху сярэдневечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы «Мінскі форум вулічных тэатраў», сябры групы кансультавалі музычны гурт «Стары Ольса» ў галіне старажытных і фальклорных танцаў і былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыка «Яварына». Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, і ад Дубліна (Ірландыя) да Яраслаўля (Расія).
Рэпэртуар
правіцьВагневы тэатр і шоу-балет — Драматычныя сцэнічныя перфомансы, галоўнае часткай дэкарацый ў якіх выступае жывы вагонь. Глядзі ніжэй «Найбуйнейшыя Праекты». Таксама «шоу-балет» — харэаграфічныя перфомансы з вагнем, упрыгожаныя акрабатыкай і пантамімай. Прызначаныя для аздабленьня святаў, вясельляў ды фестываляў. Былі зробленыя ў трох асноўных жанрах — «Драйв» (прэзэнтаваўся на байк-фэстах, звычайных Святах Горада ці фестывалях без жанравае спецыфікі), «Фолк» (прэзентаваўся на імпрэзах, прысьвечаных фальклору ці вікінгаўскае тэматыцы) і «Медываль» (прэзентаваўся на шматлікіх сярэдневечных і рыцарскіх фестывалях ваколЕўропы, ў тым ліку ў Беларусі)
Сярэдневечны балаган — Рэканструкцыя і стылізацыя вулічнага тэатру эпохі перад Шэкспірам. Была зьмяшаная з цыркавым жанрам. Прэзентаваліся фарсы (кароткія камедыйныя спектаклі з маралізатарскае думкай), экзампла, інтэрактыўныя забаўляльныя імправізацыі з аудыторыей, а таксама цыркавыя жанры «балагану» — акрабатыка, музыка (валынка ў выкананьні Аляксея Бурнасенка), жангляваньне, маніпуляваньне інструментамі, танцы сцэнічныя і навучаньне танцам аудыторыі, шчудла, маніпуляваньне хлыстом (бічом), факірскае майстэрства.
Архаічны фальклор — Рэканструкцыя архаічнае забаўляльнае культуры — ў большасьці аутэнтычныя народныя танцы і гульні розных рэгіенаў, у асноўным Беларусі і Скандынавіі. Аздабляліся жывой музыкай ў выкананьні валынкі і барабанаў. Для папаўненьня рэпертуару беларускіх танцаў асноўны склад трупы рабіў этнаграфічныя экспедыцыі, напр. ў Расонскі раен ў 2012 г.
Фентэзі-фолк — Тэматычныя праграмы, дэманструючыя сюжэты з сучаснага фентезі: магічныя ўзаемадзеяньні, гераічныя бойкі, сцэнічная візуальная магія і г.д. Адзін з артыстаў тэатру заснаваў пазьней музычную фолк-фэнтэзі групу «Irdorath»
Рэтра-танцы — сцэнічныя перфомансы, рэканстріруючыя танцавальную культуру 1920—1940 г.: ліндзі-хоп, рок-н-ролл, чарльстан. Рабіліся майстар-клясы, флэшмобы і публічныя выступы.
Асноўны склад трупы
правіць- Аляксей «Бекар» Бурнасенка
- Марыя Кабаш
- Антон Мамутаў
- Мікіта Карчэўскі
- Зьміцер Мароз
- Наста Гаваркова
- Іван Акашэў
- Ірына Кузняцова
- Ганна «Ведзьма» Акашэва
- Ганна Сенкевіч
- Ганна Несьцерава-Бурносенка
- Марыя «Кетры» Дубавец
- Ўладзімір «Ода» Калач
- Тацьцяна «Каммі» Карнейка
- Тацьцяна Цюцюнова
- Яна (трэба дадаць прозвішча)
- Вольга (трэба дадаць прозвішча)
Найбуйнейшыя праекты
правіць- 2006 — Вагнёвы драматычны шоу-балет «Вяртаньне блуднага сына», прэзентаваны на тэатральным фестывалі «Выявы, маляваныя агнем», г. Гданьск, Польшча.
- 2007 — Вагнёвы драматычны спектакль «Шабаш», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе аповесьці «Вій» ад Н. В. Гогаля.
- 2009 — Вагнёвы драматычны спектакль «Алхімік», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе верша В. Гёте «Лясны Князь»
- 2010—2013 — ДВД-Відэашкола «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах.[1]
- 2012 — Выпуск на CD сольнага альбома варганнай музыкі «Варган» ў выкананьні Аляксея «Бекара» Бурнасенка.
- 2012 — Культурніцкі праект рэспубліканскага памеру «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» — пры падтрымцы Праграмы Малых Грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі [2]
- 2018 — Беларускі культурны вечар у Цэнтры Культуры Бемова, Варшава.
- 2019 — шэраг трэнінг-курсаў у г. Слетэстранд, Данія, у лістападзе-снежні
- 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідарства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны менеджмент.
- 2021 — трэнінг-курс «Treasure Hunting Games and Creative Communication», Рэспубліка Кіпр, дзе працаваў трэнерам дырэктар «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» Аляксей Бурнасенка.
Дзейнасць у якасці НДА
правіцьДзейнасць сябраў трупы ў якасці актывістаў НДА пачынаецца ў 2001 годзе з першага міжнароднага абмена ў Швецыі, ў якім брала ўдзел кіраўніцтва трупы. З 2003 года пачынаецца супрацоўніцтва арганізацыі з НДА «Новыя Твары» (Мінск). Ў 2008 Аляксей Бурнасенка як прадстаўнік «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» ўдзельнічае ў прафесійным абмене Community Connections 2008 — «Preservation Culture» у Чыкага, Ілінойс, ЗША.
Паміж 2010 і 2020 кіраўніцтва арганізацыі праводзіць некалькі дзясяткаў міжнародных трэнінг-курсаў, прафесійных абменаў, семінараў у розных краінах Еўропы і свету.
Чарговы праект — 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладдзю «Chance to update» — практычныя звесткі пра адукацыйную дзейнасць, лідарства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны менеджмент.
Апошні праект — кастрычнік 2021 года — арганізацыя трэнінг-курса «Treasure Hunting Games and Creative Communication», Рэспубліка Кіпр, дзе працаваў трэнерам дырэктар «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» Аляксей Бурнасенка.
Спіс гастроляў трупы
правіць2005
правіць- Першыя публічныя выступ трупы пад назвай «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў складзе Аляксея «Бекара» Бурнасенка і Аннушкі на ролевай гульне «Новыя баллады старой Англіі» (непадалеку ад г. Твер, Расійская Федэрацыя),
- Выступы і майстар-клясы па беларускіх традыцыйных танцах на Юбілейным Канцэрце Гурта Старадаўняга Танца «Ballare» (Рыга, Латвія),
- Удзел у майстар-клясах прафессійнага ўзроўню па Эурапейскім танцах эпохі Барока, харэаграфіі і інтэрпрэтацыі даўняга танца. Выкладчык — Дыана Скрайвенер (Вялікабрытанія), (Масква, Расійская Федэрацыя),
- Аляксей «Бекар» Бурнасенка і Ганна Несьцерава-Бурнасенка кансультуюць ў галіне Сярэдневечных і Рэнесансных танцаў гурт «Стары Ольса» (Беларусь) і Сярэдневечны Тэатрык «Яварына»;
2006
правіць- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Аполе (Польшча, Аполе), выступы Сярэдневечнага тэатру
- Міжнародны танцавальны летнік (Латвія), ў якасьці экспертаў па этнаграфіі Беларускіх танцаў
- Міжнародны штогадовы фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен) — першыя гастролі Тэатру ў ЗаходняйЕўропе
- Лошыцкі фэст (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
- Здымкі дакументальнага фільма «Лошыцкі фэст» (рэж. А.Палупанаў)
- Конкурс студэнцкіх тэатраў «Арт-вакацыі» (Беларусь, Мінск)
- Канцэрт «Гуслі. Адраджэнне традыцыі» (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
- Музычны выступ у праграме канцэрта «Старажытная Зямля» (Мінск, Беларусь)
- Выступы і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі, Брэтані і Ірландыі на Фестывалі Танца на базе Клуба Гістарычнай Рэканструкцыі «Срібний Вовк», (г. Львоў, Украіна)
- Удзел трупы ў Фестывале Даўняга Танца «Anno Domini 2006» (г. Санкт-Пецербург, Расійская Федэрацыя)
- Удзел тэатру ў конкурсе маладых выканаўцаў на дудзе ў рамках Фестываля «Лошыцкі Фэст — 2006»(Мінск, Беларусь)
- Выступ на Фестывале агневых тэатраў «Obrazy Ogniem Malowane» на базе MKT «Plama» (г. Гданьск, Польшча), што стала першым выключна агневым выступам тэатру ўЕўропе
- Выступ і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі ў якасьці экспертаў-этнографаў на вечары, прысьвечаным творцасьці музычнага ансамбля «Ilgi» на базе Рыскага Цэнтра Традыцыйнай Культуры (г. Рыга, Латвія), удзел трупы ў навагоднім вечары Ліцэя Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск, Беларусь)
2007
правіць- Міжнародны фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
- Масленіца ў Строчыцах (Беларусь, Мінск),
- Народная вечарына на журфаку БДУ (Беларусь, Мінск),
- Канцэрт «Галасы стагоддзяў» (Беларусь, Мінск),
- Baltic dance night (Латвія, Рыга),
- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Багухвала (Польшча, Багухвала),
- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
- Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Друв’ена),
- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ціхова (Польшча, Ціхова),
- Фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Есенік (Чэхія, Есенік),
- удзел і 1-ае месца ў спаборніцтве вогненых тэатраў з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ліда (Беларусь, Ліда),
- Конкурс калектываў старадаўніх танцаў «У гонар каралевы Боны» (Беларусь, Ліда),
- Мсціслаўскі фэст (Беларусь, Мсціслаў),
- Свята раместваў (Беларусь, Браслаў),
- Здымкі дакументальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» (рэж. Зм. Сасноўскі),
- удзел у адкрыцьці, выступы і даклады на навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Навейшыя археалагічныя дасьледваньні Браслаўшчыны і пытаньні «Жывой археалогіі» (г. Браслаў, Беларусь),
- выступ на адкрыцьці выставы Народнага Калектыва «Клуб Гістарычнай Рэканструкцыі Варгенторн» па тэме культуры вікінгаў на Беларусі «На шляху ў Візантыю» (г. Віцебск, Беларусь),
- музычны выступ кіраўніка тэатру на II фэсце дударскай музыкі «Дударскі Фэст — 2007» (Мінск, Беларусь),
- кіраўнік тэатру займае першае месца ў раенным спаборніцтве педагагічнага майстэрства «Праз Творчасць да Посьпехаў» і становіцца лепшым кіраўніком гуртка Цэнтральнага раена г. Мінска за 2007 год,
- майстар-клясы па Беларускіх традыцыйных танцах ад кіраўніцтва тэатру ў межах летніка традыцыйных танцаў Польшчы і Беларусі «Warsztaty U Bronkow — 2007» (Польшча),
- Фестываль Сярэдневечнай Культуры «Бярэзань 2007» (г. Бярэзань, Беларусь),
- удзел і 1-ае месца у другой ступені спаборніцтва па Агнявым Перфомансам з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
- удзел трупы ў Фестывалі Гістарычнай Рэканструкцыі «Dole 2007» на базе музея «Даўгава» (каля г. Рыга, Латвія)
2008
правіць- Вечарына народных танцаў (Беларусь, Мінск),
- Святкаваньне 750-годьдзя горада Зэльва, Беларусь;
- Сярэдневечная пляцоўка Ягелонскага кірмашу ў г. Вроцлаў (Польша);
- Францішканскі Кірмаш на гарацкой плошчы ў г. Познані (Польшча),
- Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Аполе (Польшча),
- Фестываль вікінгаў і славян у г. Волін (Польшча),
- Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Рын (Польшча),
- Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Брукна),
- Удзел кіраўніка тэатру ў Міжнароднай праграме абмена «Захаваньне культурнай спадчыны», Community Connections: Preservation Culture (Chicago, IL, USA)
- Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Руды Рацібожскія (Польшча),
- Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Бычына (Польшча),
- Міжнародная акцыя «Ноч музеяў 2008» у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (Беларусь, Мінск),
- Міжнародны фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
- Міжнародны фестываль моладзевай культуры (Германія, Берлін),
- Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
- удзел у Тыдні Беларускай Нацыянальнай Культуры «Галасы Стагодьдзяў» на базе Дзіцячай Музычнай Школы № 19 (г. Мінск, Беларусь),
- Дзень Святога Патрыка ў клубе «Гвоздь» (Беларусь, Мінск),
- Дзень культуры Уэльса ў амбасадзе Вялікабрытаніі (Беларусь, Мінск).
2009
правіць- Арганізацыя Вечарыны «Снежныя танцы» і музычны выступ на ей
- Музычна-танцавальны выступ у Дударскім клубе (Мінск, Беларусь).
- Майстар-клас па беларускіх танцах на этнафэсце «Ад неба на паўметры» (Мінск, Беларусь).
- Неонавы перфоманс і сярэднявечны выступ на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно «Лістападзік».
- Фаер-шоу на закрыцці байк-сезона ў Ракаве (Беларусь).
- Удзел у 15 Фестывалі жывой археалогіі ў Біскупіне ў складзе каманды майстроў з Браслава (Польшча)
- Музычны фестываль (Зэльб, Германія)
- Удзел у семінары па форум-тэатру (Мінск, Беларусь)
- Міжнародны рыцарскі турнір пад базылікай св. Ядвігі ў Trzebnicy пад Вроцлавам (Trzebnica, Польшча)
- Майстар-класы па беларускіх танцах на Свяце раместваў у Браславе (Браслаў, Беларусь)
- Міжнародны рыцарскі турнір (Opole, Польшча)
- XV фестываль славян і вікінгаў (Wolin, Польшча)
- Майстар-класы па беларускіх танцах і спевах у скансэне Воліна (Wolin, Польшча)
- Вікінгская ярмарка (Аландскія выспы, Фінляндыя)
- Фестываль тэатраў пад адкрытым небам (Nyirbator, Венгрыя)
- Фестываль у гонар 1000-годдзя св. Бруна (Querfurt, Германія)
- Фестываль культуры славян і вікінгаў (Drohiczyn, Польшча)
- Дзіцячае свята Юнісэф «Народныя казкі для дзетак» (Мінск, Беларусь)
- KIEV FIRE FEST’09. Прэзентацыя фаернага спектакля «Алхімік» (Кіеў, Украіна)
- Гісторыя спачатку. Славяне (Dissen, Германія)
- Міжнародны рыцарскі турнір. Першае месца ў конкурсе вогненых тэатраў. (Byczyna, Польшча)
- Міжнародны рыцарскі турнір (Kliczkow, Польшча)
- Сярэдневечны фестываль у Прага (Чэхія)
- Сярэднявечная ярмарка (Opole, Польшча)
- Сярэднявечная праграма і фаерны перфоманс каля Крэўскага замка (Мінск, Беларусь)
- Сярэднявечная праграма ў кінатэатры «Беларусь» (Мінск, Беларусь)
- Парад Святога Патрыка (Мінск, Беларусь)
- Удзел у ірландскай вечарыне ў рэстаране «Агат» (Мінск, Беларусь)
- Вечарына народных танцаў «Лютыя танцы» (Беларусь, Мінск)
- Удзел у сэмінары-трэнінгу па Форум-тэатры (Мінск, Беларусь)
2010
правіць- Канцэрт-прэзентацыя «Легенды Вялікага княства» (Мінск, Беларусь)
- Дабрачынны канцэрт «Усім па барабану!» в R-clube (Мінск, Беларусь)
- Танцавальная вечарына «Снежныя танцы 2010»
- Фэнтэзі-фэст «Сідр і дракон» у г. Мервіль (Францыя)
- Сярэднявечны музычны фэст (Зэльб, Германія)
- Гальшанскі фэст (Беларусь). Тэатар «Дэ-Грыза» — гэта мы (:
- Арганізацыя танцавальнага летніка «Паўночны вецер 2010»
- Фестываль славян і вікінгаў у Воліне (Польшча)
- Майстар-класы па беларускіх танцах у скансэне Воліна (Польшча)
- Фестываль вулічных тэатраў (Ніербатар, Вугоршчына)
- Вікінскі фестываль у Ландзе (Нарвегія)
- Вікінская ярмарка ў Ставагеры (Нарвегія)
- Рыцарскі турнір у Рацібожы (Польшча)
- Фестываль славян і вікігаў у Драгічыне (Польшча)
- Фестываль «Вяртанне да славянаў» у Дзісэне (Германія)
- Сярэднявечны фестываль у Капенгагене (Данія)
- Сярэднявечная праграма ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры на «Ночы музеяў» (Мінск, Беларусь).
- Агневы перфоманс на адкрыцці байк-сезона (Ракаў, Беларусь).
- Майстар-класы па акрабатыцы, пантаміме і фаеру на Маладзевым форуме ў Мінску «Urban Action» (Мінск, Беларусь).
- Арганізацыя кейлі-вечарыны «Старый Новый Святой Патрик — Old Style St. Patrick’s Day» (Мінск, Беларусь).
- Арганізацыя майстар-класа «Рытуальныя танцы ацтэкаў» (Мінск, Беларусь).
- Фотасэсія для арт-праекту «Вінтажны цырк» (Мінск, Беларусь).
- Майстар-класы па фаеру і старадаўнім танцам (Бярэсце, Беларусь).
- Аніміраванне з «Волшебным кроликом» :) на «Аэромаксе 2010» у БДЭУ (Мінск, Беларусь).
- Арганізацыя майстар-класа па беларускіх традыцыйных танцах «Майстар-клас» (Мінск, Беларусь).
- Музычны выступ на адкрыцці выставы «Шляхамі гісторыі» клуба «Варгенторн» (Віцебск, Беларусь)
- Хадульна-нэонавы пэрфоманс у Палацы спорту.
2011
правіць- Фестываль Ранняга Сярэднявечча каля Ставангера, Нарвегія.
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2012
правіць- Фестываль «Часы і Эпохі» Масква, Расея
- Фестываль Ранняга Сяржднявечча «Прэйкестолен», Нарвегія
- Сярэднявечнае Вясельле каля Гулласкрыў, Швецыя
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2013
правіць- Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2014
правіць- Фестываль вікінгаў у Хорсэнсе, Нарвегія
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2015
правіць- Сярэднявечнае вясельле, Мінск, Беларусь
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2019
правіць- Трэнінг па актывізацыі прадпрымальніцтва, Індыя. 22 сакавіка — 7 красавіка
- Фестываль Славян і Вікінгаў «Волін», Польшча
2020
правіць- Выступ на ўзбярэжжы Віслы, Польшча
Крыніцы
правіць- ↑ Прыклад адукацыйнага відэа па архаічных танцах Беларусі: https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ
- ↑ Артыкул на партале «Тут.бай»: https://news.tut.by/culture/270646.html Архівавана 15 чэрвеня 2020. — кіраўніком праекта «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» была Ганна Бурнасенка, артыст і харэограф ШТДГ
Спасылкі
правіцьВідэа:
- https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ - Адукацыйнае відэа з ДВД-Відэашколы «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах. Традыцыйны танец «Сьвеціць Месяц»
- https://www.youtube.com/watch?v=KKnyPHI_pUw - Сюжэт пра «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» на Tut.by TV
- https://www.youtube.com/watch?v=-Pkk8jopdGQ - адзіны з першых ТВ-эфіраў з расьпаведам пра тэатар і тэатральную студыю.
- https://www.youtube.com/watch?v=jgUV5GPOios - Відэа з рэпетыцыі ШТДГ пры падрыхтоўцы Вагнёвага драматычнага спектакля «Ведзьма»