Шаняўскі сельсавет
Шаняўскі́ сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Шані.
Шаняўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Шані |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 063 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1632 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шанёўскі сельсавет у складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чахецкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 12 населеных пунктаў[2]. 25 лістапада 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гарадзечненскага сельсавета (вёскі Гарадзечна, Жабін, Лібія, Паддубна, Прылуччына, Сасноўка і Харкі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1372 чалавекі[4], з іх 87,9 % — беларусы, 6,1 % — украінцы, 4,4 % — рускія, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года — 1063 чалавекі[6].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 32. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 ноября 2004 г. № 112 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2021. Праверана 7 студзеня 2019.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.