Шапялевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Круглянскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Шапяле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шапялевічы.

Шапялевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Круглянскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шапялевічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 21 снежня 2011
Насельніцтва (2009) 634
Код аўтам. нумароў 6

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бялыніцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Круглянскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Сіманавіцкага і Стайскага сельсаветаў[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Бялыніцкага раёна. У красавіку 1963 года ў склад сельсавета з Круглянскага сельсавета перададзены 18 населеных пунктаў (Глыбокае, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Конанавічы, Кружкі, Кунцы, Ласькоў, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Сіманавічы, Сядзеба, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў)[2]. 18 сакавіка 1966 года з часткі сельсавета (17 населеных пунктаў: Глыбокае, Дуброва, Зацяцёрка, Зялёная Дуброва, Каменка, Карма, Касцюковічы, Краснаполле, Кружкі, Ліпск, Міхайлоў, Новы, Храпы, Цяцерына, Шыпягі, Шырокі і Яноў) утвораны Цяцерынскі сельсавет[3]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Круглянскага раёна. У сакавіку 1977 года скасаваны вёска Заброддзе і пасёлак Ласькоў[4]. 21 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Цяцерынскага сельсавета[5].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 634 чалавекі[6], з іх 98,3 % — беларусы, 0,9 % — украінцы, 0,3 % — рускія[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: вёскі Аўсішча, Беларусь, Боўсевічы, Бялаўка, Ваўкаўшчына, Гоенка, Залоссе, Зарэчча 2, Казёл, Конанавічы, Кунцы, Падар, Сіманавічы, Смагілаўка і Шапялевічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 19 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  3. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 16 (1136).
  4. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 і 29 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.