Шапялі
вёска
Шапялі́[1] (трансліт.: Šapiali, руск.: Шепели) — вёска ў паўночнай частцы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Юзуфоўскага сельсавета.
Вёска
Шапялі
|
Геаграфія
правіцьРазмешчана на паўночным схіле Мінскага ўзвышша на скрыжаванні аўтадарогі P58 Мінск — Калачы — Мядзел з аўтадарогай Н8971 Юзуфова — Лысая Гара — Жукаўка. Непадалёк ад вёскі знаходзіцца Лысая гара (342 м), другая па вышыні кропка Беларусі пасля Дзяржынскай (Святой) гары.
Гісторыя
правіцьУ 1924 і 1925—1954 гадах цэнтр Шапялёўскага сельсавета.
26 чэрвеня 1941 г. экіпаж самалёта пад камандаваннем капітана Мікалая Гастэлы разбіўся паміж вёскамі Мацкі і Шапялі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх