Шацкі бой (1943)
Шацкі бой паміж савецкім партызанскім атрадам імя Жукава партызанскай брыгады імя Сталіна і нямецкім акупацыйным гарнізонам у пас. Шацк Любамльскага раёна (Валынская вобласць) Украінскай ССР адбыўся ў ноч з 14 па 15 лістапада 1943 года.
Шацкі бой | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | 14—15 лістапада 1943 | ||
Месца | Шацк, Ковельскі раён, Валынская вобласць, Украіна | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Гарнізон
правіцьПастаянны гарнізон пасёлка Шацк налічваў 80 нямецкіх салдат і афіцэраў. Апорныя пункты гарнізона былі абнесены калючым дротам, па перыметры абароны збудавана некалькі кулямётных дзотаў.
У пачатку лістапада 1943 года партызаны брыгады імя Сталіна атрымалі звесткі аб тым, што нямецкія акупацыйныя ўлады ўзброілі і размясцілі ў казармах гарнізона каля 350 рабочых, вывезеных з Данбаса, і маюць намер выкарыстаць іх пад сваім наглядам у барацьбе з савецкімі партызанамі.
Бой
правіцьПартызанскі атрад імя Жукава ў складзе рот пад кіраўніцтвам камандзіра атрада В. У. Каткова з 12 лістапада 1943 года у 2 начныя пераходы прайшоў каля 50 км і ўвечары 14 лістапада скрытна выйшаў да рубяжоў атакі на гарнізон. Каб пазбегнуць страт ад уласнага агню ў начным баі,кожнай роце былі дакладна ўказаны аб’екты і напрамак атакі.
Імклівым і бясшумным кідком партызаны пераадолелі загароды з дроту, акружылі казармы і па сігнале абрушылі на казармы кулямётна-аўтаматны агонь, а потым уварваліся ў іх. Больш за 100 «шума» адразу ж здаіся і перайшлі на бок партызан, але гарнізон працягваў упартае супраціўленне. Амаль усе кулямётныя кропкі праціўніка былі знішчаны гранатамі. Доўга трымаўся дзот у складзе з боепрыпасамі, з якога вялі агонь 4 нямецкія салдаты.
Гераічны ўчынак здзейсніў у гэтым баі камсамолец камандзір аддзялення М. П. Рубель. Ён прарваўся дасклада з боепрыпасамі і гранатамі знішчыў яго і кулямётны разлік гарнізона, ахвяруючы сабою. З гарнізона ўдалося выратавацца толькі 25 салдатам і афіцэраў. Партызаны захапілі вялікую колькасць боепрыпасаў, 72 кавалерыйскія кані, павозкі, сёдлы, харчаванне, казармы спалілі.
Літаратура
правіць- Пасэ, У. С. Шацкі бой 1943 // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 637. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.