Шведскі інстытут
Шведскі інстытут (шведск.: Svenska institutet, SI) — фонд, які фінансуецца Урадам Швецыі.
Шведскі інстытут | |
---|---|
Svenska institutet, SI | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Адрас | Slottsbacken 10, 111 30 Stockholm[1] |
Тып арганізацыі | культурная ўстанова[d] і Swedish government agency[d] |
Афіцыйныя мовы | шведская |
Кіраўнікі | |
Прэзідэнт | Эрланд Рынгбарг |
Заснаванне | |
Год заснавання | 1945 |
Матчыная арганізацыя | Міністэрства замежных спраў Швецыі[3] |
si.se | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мэта фонду — устанаўленне кантактаў і развіццё працяглага супрацоўніцтва з іншымі краінамі праз актыўную сувязь, а таксама праз культурны, адукацыйны, навуковы абмен з замежнымі інстытутамі і асобнымі навукоўцамі. Штогод Інстытут выдзяляе стыпендыі для навучання і правядзення даследаванняў.
Кірункі дзейнасці, якія падтрымлівае Фонд: распаўсюджванне інфармацыі пра Швецыю; стварэнне міжкультурных сувязей праз арганізацыю сустрэч, абменаў, стварэнне сетак; развіццё культуры, грамадзянства, адукацыі і навукі.
Геаграфічныя прыярытэты Шведскага інстытута ва Усходняй Еўропе: Украіна, Беларусь, Грузія.
У Беларусі Шведскі інстытут падтрымлівае Пасольства Швецыі ў Беларусі ў арганізацыі Дзён культуры Швецыі.
Спасылкі
правіць- si.se — афіцыйны сайт Шведскага інстытута (шведск.) (англ.) (ням.) (ісп.) (фр.) (Праверана 23 верасня 2010)
- sweden.se — афіцыйны сайт Швецыі (шведск.) (англ.) (фр.) (ням.) (ісп.) (руск.) (кіт.) (Праверана 23 верасня 2010)
- Study in Sweden(недаступная спасылка) — сайт, прысвечаны вышэйшай адукацыі ў Швецыі, які адмініструе Шведскі інстытут (англ.) (Праверана 25 верасня 2010)
- ↑ а б Public register of government agencies in Sweden Праверана 28 снежня 2019.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11865608j // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ https://www.statskontoret.se/contentassets/73dfde44d5bc4cffaace77dd47226c69/arsarbetskrafter-i-staten-oppna-data_webben.xlsx Праверана 10 жніўня 2021.