Школа № 1 (Докшыцы)

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Докшыцы» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Докшыцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Школа № 1
Тып школа
Адрас Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, г. Докшыцы, вул. Школьная, 5.
Сайт sch1.dokshitsy.edu.by

Гісторыя правіць

Школа з’яўляецца старэйшай у раёне школай. У 1608 годзе біскуп Станіслаў Кішка пабудаваў у Докшыцах касцёл, а пры ім была адкрыта школа.

З 1922 года ў Докшыцах працуе польская агульнаадукацыйная школа ІІІ ступені. У 1939 годзе, пасля аб’яднання Беларусі, была створана сямігодка. Існавала школа і ў гады нямецкай акупацыі з 1941 года па 1943 год.

Першы выпуск пасляваеннай школы адбыўся ў 1948 годзе. Тыпавы будынак васьмігадовай школы быў узведзены ў 1957 годзе. Праз тры гады пабудавана спартыўная зала і цяпліца з пячным ацяпленнем.

У 1964 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 26 жнiўня школе было прысвоена імя І. С. Палявога. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР за нумарам 428 ад 21 верасня 1964 года для ўшанавання памяці Героя Савецкага Саюза Івана Сцяпанавіча Палявога ў школе быў створаны мемарыяльны музей.

Будаўніцтва сучаснага будынка школы пачалося, калі дырэктарам школы быў Уладзімір Францавіч Паруль. Будаўніцтва школы было завершана ў лютым 1973 года. І 19 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё школы. У сувязі з адкрыццём у 1991 годзе сярэдняй школы № 2, частка вучняў і настаўнікаў перайшлі ў новую школу. У 1993 годзе ў школе было 870 вучняў, працавала 68 настаўнікаў і выхавацеляў.

У 2018 годзе школа адзначала 410-гадовы юбілей і 70-годдзе першага савецкага выпуску.

Вядомыя выпускнікі правіць

Дырэктары школы правіць

  • Уладзімір Францавіч Паруль
  • Н. В. Фурсевіч

Літаратура правіць

  • Александров, А. Школе — 395 лет! / А. Александров // Витебский курьер. — 2003. — 7 марта. — С. 2.
  • Арцімёнак, У. П. Докшыцкай СШ № 1 — 35 / У. П. Арцімёнак // Родныя вытокi (Докшыцы). — 2008. — 16 лют. — С. 2.
  • Гільніч, Л. Значны як настаўнік, цікавы як асоба / Л. Гільніч // Настаўніцкая газета. — 2017. — 21 кастр. — С. 1.
  • Юнцэвіч Фаіна Андрэеўна // Роднае слова. — 1994.- № 9.- С. 11.
  • Шульга, Г. М. Самоконтроль деятельности СШ № 1 г. Докшицы в 2011/12 году / Г. М. Шульга, М. А. Малаш, С. П. Величко // Народная асвета. — 2012. — № 12. — С. 55-70.