Іван Сцяпанавіч Палявой
Іван Сцяпанавіч Палявой (7 студзеня 1907, в. Новамыкалаіўка (цяпер Наватроіцкі раён, Херсонская вобласць, Украіна) — 20 жніўня 1944, Докшыцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, маёр. Герой Савецкага Саюза (1945).
Іван Сцяпанавіч Палявой | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 студзеня 1907 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 жніўня 1944 (37 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУ Чырвонай Арміі з 1929 года. Скончыў Ейскую ваенную школу пілотаў (1933). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з 1941 года.
Маёр, намеснік камандзіра 132-га бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка 334-й бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі. Зрабіў 125 баявых вылетаў. Вызначыўся ў Беларускай аперацыі 1944 года. 3 23 чэрвеня 1944 года наносіў бомбавыя ўдары па ваенных аб’ектах і скапленнях праціўніка ў раёнах Мінска, Полацка, Даўгаўпілса; знішчыў 22 самалёты (на аэрадромах), 40 танкаў, 307 аўтамашын, разбурыў 3 пераправы і 2 масты. Загінуў 20 жніўня 1944 года.
Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23 лютага 1945 года.
Узнагароды
правіць- Герой Савецкага Саюза
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна — двойчы (1941, 1945)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1941)
- Ордэн Чырвонай Зоркі — двойчы
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені (1944)
Памяць
правіцьПахаваны ў г. Докшыцы, дзе яго імем названы плошча і вуліца.
Літаратура
правіць- Палявой Іван Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 374—375.