Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад)
былая, гістарычная, колішняя вуліца ў Мінску
(Пасля перасылкі з Школьная вуліца (Мінск, гістарычная))
Школьная вуліца (з 1931 года — Вольная вуліца) — колішняя вуліца ў Мінску.
Школьная вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | |
Горад | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спускалася з Высокага Рынку да Няміга-Школьнай вуліцы і Ніжняга Рынку. Цяпер па трасе вуліцы праходзіць лесвіца паміж будынакам Белпрампраекта (сучасны адрас плошча Свабоды, 17) і насыпам да эстакады праспекта Пераможцаў над вуліцай Нямігай.
Назва паходзіць ад Школьнага (сінагальнага) двара, які размяшчаўся тут.
Няцотны бок
правіць- № 1 — Дом Ліўшыца. У доме размяшчаўся рэнскавы склеп Б. М. Гаркаві, вядомы ў свой час добрым старапольскім пітным мёдам і высокамарачнымі вінамі, а таксама суконна-мануфактурны гандаль А. З. Царфіна. У 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
- № 3 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
Цотны бок
правіць- № 2 — Дом Клябанава, мураваны трохпавярховы жылы дом, рэканструяваны да 1900 года.
- № 8 — у 1940 годзе ў доме знаходзіўся інтэрнат БДУ.
Літаратура
правіць- Боровой Р. Историческая топография древнего Минска. Обзор источников и современное состояние проблемы // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 12. — Мінск, 1997.
- Дзянісаў У. Плошча Свабоды ў Мінску. — Мінск, 1985.
- Ягораў Ю. Да пытання аб горадабудаўнічай гісторыі Мінска ў XVII — першай палове XIX ст. // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук № 3, 1955.
Спасылкі
правіцьШкольная вуліца (Мінск, Стары Горад) на Вікісховішчы |
Увага: Прадвызначаны ключ сартавання «Школьная» перавызначае папярэдні прадвызначаны ключ сартавання «Школьная вуліца (Мінск, Стары Горад)».