«Шнар» (польск.: Blizna) — драматычны фільм 1976 года, зняты польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[5][6].

ШнарM:
польск.: Blizna
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 112 хв.
Краіна
Мова польская
Год 6 снежня 1976[1]
IMDb ID 0074220

1960-я гады. Дзяржаўная камісія наведвае магчымае месца для будаўніцтва новага хімічнага завода. Старшыня Нацыянальнага савета ў Алецку на сустрэчы з членамі дзяржаўнай камісіі нагадвае, што на гэты завод прэтэндавала пяць ваяводстваў, паказвае фотаздымкі, як жывуць простыя людзі, як ім вельмі патрэбна месца, дзе яны маглі бы працаваць, і гаворыць, што Беластоцкае ваяводства пастаянна крыўдзілі пры размеркаванні сродкаў на прамысловыя інвестыцыі. Каб падцвердіць свае словы ён запрашае суразмоўцаў да акна, пад якім на плошчы каля будынка гарадской адміністрацыі сабраўся натоўп народу (часткова з выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу). Дырэктару Стэфану Беднажу даручана кантраляваць будаўніцтва завода ў Алецку.

Беднаж да 1956 года жыў у Алецку, яго жонка была кіраўніком арганізацыі ў школе. З-за яе выгналі вучыцеля Станіслава Леха, падзялілі некалькі дужых сялянскіх гаспадарак. Яна адмаўляецца вяртацца з мужам у Алецка, а Стэфан мусіць гэта зрабіць. Беднаж бярэцца зрабіць яго месцам, дзе людзі змогуць добра жыць і працаваць. Яго намеры і перакананні, аднак, супярэчаць намерам і перакананням гараджан, якія ў асноўным заклапочаны сваімі кароткатэрміновымі патрэбамі. Нарэшце, стомлены і азлоблены, ён сыходзіць з пасады і вяртаецца да жонкі ў Сілезію.

У ролях

правіць

Зноскі

правіць
  1. а б выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. http://www.imdb.com/title/tt0074220/ Праверана 13 мая 2016.
  3. а б http://stopklatka.pl/film/blizna Праверана 13 мая 2016.
  4. а б в http://www.imdb.com/title/tt0074220/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  5. Kieślowski on Kieślowski 1993, pp. 246–247.
  6. Blizna (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 7 красавіка 2023.

Літаратура

правіць
  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі

правіць