Шот-эль-Гарса (араб. شط الغرسة‎‎) — шот, перасыхаючае бяссцёкавае салёнае возера. Размешчана пераважна на тэрыторыі Туніса. Часткі шота маюць свае назвы: шот Шціхат-Сгхат, шот Меджэз-Сфа і шот-эр-Рахім. З'яўляецца часткай сістэмы шотаў, размешчанай у нізіне з паўднёвага боку Атласкіх гор. На захад знаходзіцца Шот-Мельгір, на паўднёвы ўсход — Шот-эль-Джэрыд. Асноўны прыток прэснай вады дае вадзі Эль-Мелах на захадзе і з падножжа гор паміж гарадамі Метлаві і Гафса — з поўначы. З'яўляецца самым нізкім пунктам Туніса, 17 метраў ніжэй за ўзровень мора.

Шот-эль-Гарса
ar/شط الغرسة
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора -17 м
Даўжыня 50 км
Шырыня 50 км
Плошча 1300[1] км²
Басейн
Выцякаюць бяссцёкавая вобласць
Размяшчэнне
Краіны Туніс, Алжыр
Шот-эль-Гарса (Туніс)
Шот-эль-Гарса
Шот-эль-Гарса
Шот-эль-Гарса (Алжыр)
Шот-эль-Гарса
Шот-эль-Гарса
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Фата-маргана ў Шоце
Разваліны старой часткі горада Тамерза

Зноскі