Шоу Рэна і Сцімпі

Шоу Рэна і Сцімпіамерыканскі анімацыйны серыял, створаны канадскім аніматарам Джонам Крысфалусі (вядомым як Джон К.). Серыял распавядае пра прыгоды двух антрапаморфных звяроў, сабакі Рэна і ката Сцімпі.

Шоу Рэна і Сцімпі
Тып animated television series[d]
Жанр камедыйны тэлесерыял[d]
Стваральнік John Kricfalusi[d], Jim Smith[d], Bob Camp[d] і Lynne Naylor[d]
Студыя Spümcø[d] і Nickelodeon Animation Studio[d]
Краіна
Тэлеканал Nickelodeon[d]
IMDb ID 0101178
Афіцыйны сайт

Спачатку серыял выходзіў у эфір на музычным канале MTV. Пазней быў пераведзены для паказу на дзіцячым кабельным канале Nickelodeon, дзе выходзіў у эфір у нядзелю раніцай да сярэдзіны 90-х гадоў, працягваючы пры гэтым паспяхова транслявацца на MTV. «Шоу Рэна і Сцімпі» зарабіла рэпутацыю серыяла з правакацыйным, дэструктыўным гумарам, выклікаючы шматлікія дыскусіі узроўнем гвалту і вобразнасцю жартаў, а таксама частым зваротам да тэмы туалетнага гумару (так, эпізод «Stimpy's First Fart» апавядае пра тое, як Сцімпі ўпершыню ў жыцці пусціў вецер і што адбывалася з выпушчаным на волю згусткам газу). У 1992 у Nickelodeon звольніў Крысфалусі і адхіліў студыю Spümcø ад вытворчасці серыяла, перадаручыўшы яго новаўтворанаму падраздзяленні Games Animation, якое займалася вытворчасцю шоу аж да яго закрыцця ў 1995 годзе.

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 8 чэрвеня 2020.