Шры-Джаявардэнепура-Котэ
Шры-Джаявардэнепура-Котэ (таксама вядомы як Котэ) — афіцыйная сталіца Шры-Ланкі (з 1982 г.), месца знаходжання парламента краіны. Знаходзіцца ў межах гарадской тэрыторыі, а таксама горада-спадарожніка, Каломба[1].
Адміністрацыйная сталіца
| ||||||||||||||||||||||||||
З 29 красавіка 1982 года Котэ — афіцыйнае месца знаходжання Парламента Шры-Ланкі. Парламенцкі комплекс быў пабудаваны на востраве ў цэнтры возера на рацэ Дыявана Оя. Працэс пераносу ўрада да гэтага часу не завершаны.
Прыродныя ўмовыПравіць
Клімат трапічны, паколькі сталіца размешчана недалёка ад экватара. Таму круглы год трымаецца роўная высокая тэмпература. На нізінах сярэднегадавыя тэмпературы складаюць +26-28 градусаў Цэльсія. Розніца сярэдніх тэмператур самага гарачага і адносна прахалоднага месяца не перавышае 2-5 градусаў. Найбольшая колькасць дажджоў прыпадае на лета, калі пануюць насычаныя вільгаццю паўднёва-заходнія мусонныя вятры. Летні мусон пачынаецца ў маі і згасае ў верасні. У разгар мусоннага перыяду, у чэрвені-жніўні, дажджы штодзённыя, нярэдка гэта бурныя залевы. Сярэдняя колькасць ападкаў да 2000 мм у год.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шры-Джаявардэнепура-Котэ