Штабс-ротмістр

обер-афіцэрскі чын у кавалерыі рускай арміі

Штабс-ротмістр — обер-афіцэрскі чын у кавалерыі рускай арміі у 1797—1884 гадах X класа і ў 1884—1917 гг. IX класа ў Табелі аб рангах, таксама чын у жандармерыі і памежнай варце (1884—1917) у Расійскай імперыі, таксама ў кавалерыі некаторых замежных войскаў. Адпавядаў чыну штабс-капітана ў пяхоце, і пад'есаула ў казачых войсках.

У арміі Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII ст. штабс-ротмістр — афіцэрская пасада толькі ў падраздзяленнях Пярэдняй варты. У пяхоце і артылерыі арміі ВКЛ штабс-ротмістру адпавядала званне «штабс-капітан».

Літаратура

правіць
  • Чаропка Станіслаў Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.

Спасылкі

правіць