Штапельнае права
Штапельнае права (ням.: Stapelrecht, фр.: droit d'étape) — права, якое належала некаторым гарадам у сярэднявечнай Еўропе, і прымушала купцоў, якія ажыццяўлялі транзіт сваіх тавараў праз наваколлі горада, гандляваць гэтымі таварамі ў спецыяльна адведзеным месцы ў межах такіх гарадоў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d1/Stapelhaus_K%C3%B6ln_von_S%C3%BCden.jpg/240px-Stapelhaus_K%C3%B6ln_von_S%C3%BCden.jpg)
Штапельнае права было важнай прывілегіяй сярэдневечных гарадоў, бо яно палягчала забеспячэнне горада неабходнымі прадуктамі, павялічвала даходы гарадской казны дзякуючы сыскванню рыначных збораў з тавараў. Апроч абагачэння, гэтае права давала гарадскім ўладам дапаўняльныя рычагі эканамічнага ўплыву на іншыя гарады, дазваляючы затрымліваць ці перакупляць тавар, які ідзе транзітам.