Штаты́ў (ням.: Stativ), трыпод (ад грэч. τρί — тры + πόδι — нага), трыножак — пераносная апора для аптычных прылад (фота-, відэа-, кінакамер, падзорных труб, тэадалітаў і да т. п.), служыць для дакладнага навядзення і захавання іх становішча ў працэсе работы.

Canon PowerShot A430 на штатыве

Усе фатаграфічныя штатывы маюць тры апоры, мацаванне для фотаапарата, часта аснашчаныя паваротным механізмам (галоўкай) для навядзення прылады. Апоры звычайна тэлескапічныя дзеля эканоміі месца, калі штатыў не выкарыстоўваецца, і вырабляюцца з алюмінію, вугляпластыку, сталі, дрэва ці пластмасы.

Спасылкі

правіць